Дзмітрый Кулакоўскі

экс-начальнік крымінальнага вышуку

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 лістапада 1983

Дата затрымання: 4 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 15 лютага 2023

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Сілавікі

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Каці Піры, дэпутатка галандскага парламента ад Рабочай партыі

Дзмітрый Віктаравіч Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі яго рапарт на звальненне. А неўзабаве абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

У першы раз супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС затрымалі яго недалёка ад дома - за "непадпарадкаванне" ён атрымаў 12 сутак арышту (арт. 23.4 КаАП). У знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы. Затым на яго склалі новы пратакол, зноў за «непадпарадкаванне», і далі ўжо 15 сутак.

Пасля амаль месяца арышту, 4 снежня, Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў ізалятар. Пераведзены ў СІЗА Жодзіна ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 369 КК. Яму было прад'яўлена абвінавачванне.

22 студзеня 2021 г. асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову ("хімія"). Вызвалены ў зале суда да апеляцыі.

7 чэрвеня 2021 г. Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 7.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 15 лютага 2023 г.

13 кастрычніка 2023 г. падчас візіту ў міліцыю, куды Дзмітрый пайшоў адзначацца па прэвентыўным наглядзе, яго затрымалі і прысудзілі 15 сутак арышту

Два гады “хіміі” за абразу службовай асобы. Вынесены прысуд палітвязню Кулакоўскаму

Дзмітрый распавёў, што за час яго знаходжання пад вартай яго ні разу не выводзілі на прагулкі і сёння, калі яго выпусцілі з залі суда, ён “упершыню за гэты час убачыў светавы дзень”. Таксама Кулакоўскі адзначыў, што яму не давалі неабходныя лекі, і менавіта таму у яго зараз дыябет першага тыпу (раней ён хварэў на дыябет другога тыпу).

Подпісы панятых не супадаюць, а хадайніцтвы абароны адхіляюцца. Другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Кулакоўскім

Кулакоўскі лічыць справу ў адносінах да яго сфабрыкаванай, паколькі яго пераследуюць за звальненне з РУУС пасля жнівеньскіх падзей.

"Справа сфабрыкаваная", а пацярпелы і сведкі — на самаізаляцыі. Пачаўся суд над палітвязнем Кулакоўскім

"На маё пытанне, чаму мяне затрымалі, а таксама на патрабаванне даць адваката, яны выйшлі, а супрацоўнікі ў балаклавах нанеслі некалькі ўдараў. Яны завялі мае ногі пад кісці рук — ад чаго мышцы сцёгнаў зводзіла ад сутараг. Супрацоўнікі сказалі, што адваката не дадуць, і каб я з усім згаджаўся. Колькі гэта доўжылася, я дакладна не памятаю-з-за моцнага болю. Я крычаў ад болю".

Затрыманы былы міліцыянт, які заяўляў аб катаваннях на Акрэсціна. Яго абвінавачваюць па крымінальнай справе

На днях быў затрыманы былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Дзмітрый Кулакоўскі. Ён пакінуў службу неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў не згодны з дзеяннямі ўлады. У кастрычніку яго затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі міліцыі, амаль месяц ён правёў у ізалятары на Акрэсціна, дзе з ім звярталіся так, што ў знак пратэсту ён глытаў металічныя прадметы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»