Дзмітрый Кулакоў
асуджаны на 3,5 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 16 лютага 1991
Дата затрымання: 14 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэксу - Абраза прадстаўніка ўлады
Месца зняволення: Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №49

Дзмітрый Васільевіч Кулакоў - жыхар Шуміліна, бацька дваіх малагадовых дзяцей.
Яго абвінавацілі па артыкулах 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і пакаралі абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры з паловай гады.
Згодна з абвінавачваннем, у жніўні ён абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў суполцы аднаго з мэсэнджэраў "Лепель для жыцця". Дзмітры Кулакоў прызнаў віну часткова: у той частцы, якая датычыцца артыкула 369.
Адбывае пакаранне ў Папраўчай установе адкрытага тыпу №17 у Шклове.
![]()
Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу