Дзмітрый Крывулька

Дата нараджэння: 31 траўня 1985

Дата затрымання: 19 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Аношка Аляксандр

Пракурор: Арцёменка Ігар

Дзмітрый Яўгенавіч Крывулька — жыхар Жыткавічаў, быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта) за капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым.

Суд прызнаў Крывульку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Аношка. Абвінавачанне прадстаўляў пракурор Ігар Арцёменка.

Палітвязень утрымліваўся ў СІЗА-3. 

Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.

За абразу Лукашэнкі асуджаны жыхар Жыткавіч

Суд Жыткавіцкага раёна 19 жніўня вынес прысуд пра справе мясцовага 40-гадовага жыхара Дзмітрыя Крывулькі. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса — "абраза прэзідэнта" за капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»