Дзмітрый Кракасевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 студзеня 1990
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 студзеня 2023
Справы: Справа Зельцэра
Дзмітрый Сяргеевіч Кракасевіч быў затрыманы ў Мінску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Палітвязню выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
29 лістапада 2022 г. Дзмітрыя прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прызначылі яму штраф у памеры 200 базавых велічыняў.
Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне і 31 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.