Дзмітрый Халяўкін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 снежня 1983

Дата затрымання: 6 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жывіца Алена

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрый Алегавіч Халяўкін — бубнач музычнага гурта Nizkiz. 

Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня 2024 году. Тады ў Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня 2024 году над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Іх справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з затрыманымі музыкамі гурта. Іх вымусілі сказаць, што яны «выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат», і што яны «бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі». Затрыманых таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні «Правілы», кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.

Пазней стала вядома, што супраць музыкантаў распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

На час суда быў пераведзены з турмы № 8 у СІЗА № 1. 

Асуджаны 20 сакавіка 2024 года да 2, 5 год "хатняй хіміі". 

12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»