Дзмітрый Казлоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 траўня 1972
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 сакавіка 2023
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Справа Зельцэра
Дзмітрый Анатольевіч Казлоўскі быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і змешчаны ў СТ № 8.
Дзмітрый Казлоўскі мае вышэйшую адукацыю: скончыў Высшае ваеннае інжынернае вучылішча сувязі ў Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці шматканальная электрасувязь у 1994 годзе.
Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Разгляд справы палітвязня адбываўся на працягу некалькіх пасяджэнняў у верасні-кастрычніку 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Алена Шылько 17 кастрычніка 2022 г. прызначыла Дзмітрыю два гады зняволення і 100 базавых велічыняў штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень выйшаў на волю 18 сакавіка 2023 г., цалкам адбыўшы тэрмін.