Дзмітрый Каспяровіч

Дата нараджэння: 30 верасня 1996

Дата затрымання: 27 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Каспяровіч Дзмітрый Мікалаевіч працаваў майстрам на МТЗ. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Асуджаны да 3 гадоў "хатняй хіміі".

17 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна горада Мінска яго справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК разгледзеў суддзя Максім Трусевіч.

Утрымліваўся пад вартай ў СІЗА-1.

За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе затрымалі супрацоўніка МТЗ

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, 25-гадовы Дзмітрый Каспяровіч, які працуе майстрам на МТЗ, у 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і выходзіў на праезную частку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»