Дзмітрый Карпінскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Жук Алена

Пракурор: Ганчарэнка

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

26-гадовага Дзмітрыя Карпінскага абвінавацілі ў тым, што ён сарваў з будынку сцяг, надарваў яго і выкінуў у сметніцу, а дрэўка зламаў, піша “Віцебская Вясна”.

Справу разглядала суддзя Алена Жук. Пракурорка Ганчарэнка.

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 24 лістапада 2021 года прайшоў разгляд крымінальнай справы за здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). У выніку Дзмітрый Карпінскі атрымаў 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

1,5 гады “хіміі” – за сарваны сцяг

У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў разгляд крымінальнай справы за здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). 26-гадовага Дзмітрыя Карпінскага абвінавацілі ў тым, што ён сарваў з будынку сцяг, надарваў яго і выкінуў у сметніцу, а дрэўка зламаў, піша “Віцебская Вясна”.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»