Дзмітрый Карабейнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 лістапада 1986
Дата затрымання: 22 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 13 траўня 2022
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Пракурор: Пяркоўскі Валерый
Дзмітрый Леанідавіч Карабейнік — жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец.
Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Асуджаны 31 траўня 2021 года на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 29 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №6.
Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і ў сярэдзіне траўня 2022 г. выйшаў на волю.
Маладзечна: па справе аб перакрыцці дарогі пракурор прасіў "хатнюю хімію", прысуды – "хімія" з накіраваннем і штрафы