Дзмітрый Канаплянік
Дата нараджэння: 27 жніўня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя, Пірожнікава Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
У судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска 16 і 17 траўня 2023 года разгледзелі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Абвінавачаныя - Канаплянік Дзмітрый Уладзіміравіч і Вільчкоўскі Міраслаў Канстанцінавіч.
Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Абоім прысудзіла па 2,5 гады "хатняй хіміі".
9 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
4 кастрычніка 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска суддзя Пірожнікава Таццяна будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".