Дзмітрый Качаноўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 красавіка 1973
Дата затрымання: 21 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
IT-спецыяліст Дзмітрый Віктаравіч Качаноўскі быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 21 сакавіка 2023 году. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэксу за данаты ў арганізацыі, якія падтрымліваюць беларусаў. Вядома, што Дзмітрыя абвінавачвалі паводле дзесяці эпізодаў. Утрымліваўся ў СІЗА-1.
21 верасня 2023 г. адбыўся суд па справе Дзмітрыя ў Мінскім гарадскім судзе. Анжэла Касцюкевіч паводле арт. 361-2 ч. 1 (фінансванне экстрэмісцкай дзейнасці) прысудзіла палітвязню 3 гады ў калоніі агульнага рэжыма.
21 лістапада 2023 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Ўладзімір Чаравач. Прысуд набыў моц.
Адбываў пакаранне Дзмітрый у ПК № 1.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Дзмітрыя ў "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.