Дзмітрый Качаноўскі

Дата нараджэння: 6 студзеня 1992

Дата затрымання: 1 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Капцэвіч Алена

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43

Дзмітрый Алегавіч Качаноўскі асуджаны 31 студзеня 2022 года ў судзе Заводскага раёна да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Мужчыну прызналі вінаватым за абразу былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.    

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч

Згодна з абвінавачаннем, Качаноўскі 13 снежня 2020 года пракаментаваў фотаздымак Чамаданавай у тэлеграм-канале, чым зняважыў прэс-сакратарку. У ім "утрымліваліся выказванні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і устаноўленым правілам зносін між людзьмі". Таксама вядома, што канчатковае пакаранне прызначана шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: Качаноўскага ўжо судзілі ў мінулым годзе паводле дыфамацыйнага артыкула. Мінулы суд праходзіў у Заводскім судзе Мінска 3 верасня 2021 года. Вядома, што яго прызналі вінаватым паводле арт.370 КК за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з дзіцячага садка. Прысуд паводле гэтай справы невядомы.

1 сакавіка 2022 года Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №43.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: