Дзмітрый Юртаеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 траўня 1978
Дата затрымання: 21 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 ліпеня 2023
Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2024
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Пракурор: Халапка
Групы: Выкладчыкі, Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Валер'евіч Юртаеў — дзіцячы паэт і празаік, пераможца конкурсу "Пісьменнікі — дзецям", выкладчык школы "Смарт скул".
Яго затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў паведамленні ў Facebook і "ВКонтакте". Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.
Спачатку Дзмітрыя двойчы арыштавалі паводле адміністрацыйных справаў. За пару дзён да заканчэння чарговага тэрміну супраць яго распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Пазней стала вядома, што яго таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
Працэс над палітвязнем распачаўся 14 красавіка 2023 г. у Мінгарсудзе. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.
29 красавіка 2023 г. палітзняволенага асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
11 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня калегіяй пад старшынствам Таццяны Васілевіч.
28 ліпеня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Адбываў пакаранне ў ПК № 3.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года.
Стаў вядомы прысуд дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзмітрыю Юртаеву
"Каго вы называлі фашыстамі?" У Мінску судзяць дзіцячага паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева
У Мінгарсудзе пачынаюць судзіць паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева