Дзмітрый Янушкевіч

Былы палітвязень

Дата затрымання: 5 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 траўня 2023

Суддзя: Козел Наталля

Пракурор: Шышкіна Лізавета

Дзмітрыю Іванавічу Янушкевічу вынесены прысуд паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368).

Cудовы працэс, які распачаўся 9 верасня, вяла суддзя Наталля Козел, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Лізавета Шышкіна.

Суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Наталля Козел пакарала мужчыну да аднаго году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю з Турмы № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.

Жыхара Гродна асудзілі за абразу Лукашэнкі і выяву са свастыкай у зялёна-чырвоным колеры

У судзе Ленінскага раёну Гродна 23 верасня вынесены прысуд 33-гадоваму Дзмітрыю Янушкевічу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»