Дзмітрый Янкоўскі

Дата затрымання: 15 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 23 снежня 2021

Дзмітрый Янкоўскі — жыхар Жодзіна. Дзмітрый быў відавочцам інцыдэнту ў горадзе ў верасні мінулага года, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала. Дзмітрый заступіўся за жанчыну, і ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).

"Два месяцы Дзіму пратрымалі ў СІЗА, — распавяла TUT.BY яго сяброўка Юлія. — У судзе ён прызнаваў, што дакрануўся да міліцыянта, але ніякіх калецтваў ён яму не нанёс, проста заступіўся за жанчыну, якая ўпала ад удару. І адвакат паказваў на тое, што з дзяцінства нас вучаць, што трэба абараняць дзяцей, старых і жанчын. Акрамя таго, абаронца звярнуў увагу, што доўг кожнага грамадзяніна перашкаджаць здзяйснення злачынства, а менавіта так выглядалі дзеянні міліцыянта. Дзіма нават не ведаў тую жанчыну, у яго няма юрыдычнай адукацыі, каб з ходу ацаніць, як будуць расцэненыя яго дзеянні, усё адбылося хутка".

У выніку Дзмітрыя асудзілі на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (ПК № 17).

Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін зняволення і 23 снежня 2021 выйшаў на свабоду.

"Не змог назіраць з боку". Вынесены прысуд удзельніку інцыдэнту ў Жодзіне, калі міліцыянт ударыў жанчыну

Відэа інцыдэнту ў Жодзіне, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала, у верасні мінулага года абляцела Інтэрнэт і выклікала рэзананс у грамадстве. У дзеяннях сілавіка Следчы камітэт не ўбачыў нічога супрацьзаконнага. Аднак пад "крыміналкай" апынуліся двое: дзяўчына, якая сарвала з супрацоўніка маску, і Дзмітрый Янкоўскі. Мужчына тады падбег да сілавіка і адштурхнуў яго ад жанчыны, якая ўпала. Суд палічыў гэта гвалтам і 4 траўня прызначыў яму год пазбаўлення волі, хаця дзяржабвінаваўца прасіў больш мяккае пакаранне, піша TUT.BY.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»