Дзмітрый Грышчанка
супрацоўнік "Беларуснафты"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 лістапада 1991
Дата затрымання: 14 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 снежня 2023
Суддзя: Казачак Віктар
Пракурор: Алейнікава
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Пратэсты Гомель
Дзмітрый Мікалаевіч Грышчанка — супрацоўнік "Беларуснафты" з Гомеля. Быў затрыманы 14 траўня 2021 года і змешчаны ў ізалятар, пазней яго перавялі ў гомельскі СІЗА.
Дзмітрый разам з іншымі супрацоўнікамі прадпрыемства прымаў удзел у запісу звароту супраць гвалту і за перамовы. Таксама напрыканцы кастрычніка 2020 года запісаў для TUT.BY зварот да калег і кіраўніцтва "Беларуснафты", у якім асуджаў рэпрэсіі, заклікаў не замоўчваць сітуацыю і адкрыта заяўляць пра сваю пазіцыю. За пару тыдняў да затрымання ў яго праводзіўся вобшук у межах праверкі па справе аб абразе (абвінавачванні па гэтым артыкуле яму прад'яўлены не былі).
Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 снежня 2021 года пачаўся разгляд ягонай крымінальнай справы. Падчас судовых спрэчак пракурорка Алейнікава запатрабавала для Мачалава і Грышчанкі па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 3 студзеня 2022 суддзя Віктар Казачак вынес менавіта такое пакаранне.
8 красавіка 2022 года Дзмітрый быў этапаваны ў ПК № 1.
Вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання 8 снежня 2023 г.
Жыхароў Гомеля асудзілі на тры гады калоніі за ўдзел у вераснёўскай акцыі пратэсту 2020 года
Суд над Мачалавым і Грышчанкам: амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што нічога не памятаюць
Справа Мачалава і Грышчанкі: амапаўцы адвольна затрымлівалі людзей і паводзілі сябе даволі агрэсіўна
У судовым пасяджэнні 16 снежня вывучалі пісьмовыя матэрыялы справы і дапытвалі сведак.
Суд над Мачалавым і Грышчанкам: пацярпелыя амапаўцы вылучылі грамадзянскія пазовы
У Гомелі судзяць праграміста і нафтавіка, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы, хаця паміж сабой незнаёмыя
«Могут нарисовать обвинение в подготовке госпереворота, краже любимой собаки императора». Задержали сотрудника «Белоруснефти», осудившего насилие в стране