Дзмітрый Горбач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1995
Дата затрымання: 8 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 30 студзеня 2023
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Справы: Пратэсты Гродна
Дзмітрый Іванавіч Горбач — жыхар Гродна, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што 10 жніўня 2020 года ён ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў аўтамабільным гудком мітынгоўцам. Гэта было кваліфікавана як злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
У сярэдзіне красавіка 2022 года быў пераведзены з Турмы № 1 у бабруйскую калонію № 2.
Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 30 студзеня 2023 г.
Паўтара года калоніі прысудзілі гарадзенцу за аўтамабільны гудок, якім ён павітаў пратэстоўцаў