Дзмітрый Гопта
асуджаны на 2 гады калоніі
Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1999
Дата затрымання: 5 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-3

Дзмітрый Валер'евіч Гопта – жыхар Гомеля, асуджаны па падзеях 9 і 10 жніўня ў Жлобіне. Мае псіхічнае захворванне.
Яго вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Ён цалкам прызнаў віну (так яму параіла зрабіць дзяржаўная адвакатка), на судзе пацвердзіў, што кінуў адзін камень і збег.
Пятага лютага мужчыну асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
"Каханоўскі сказаў, што на яго крычаў, ціснуў і ўдарыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Кісялёў. Калі ён нешта казаў, што не падабалася міліцыянтам, яны давалі яму падзатыльнікі. Каб яго не білі, ён агаворваў сябе і іншых асобаў. Ад пабояў засталіся сінякі. Такім чынам да яго выкарысталі фізічны і псіхалагічны ціск".
Пятага лютага суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Яўген Каханоўскі ўтрымліваецца ў СІЗА Гомеля.
![]()
Дзіма заплакаў: "Мама, я не хачу!"
За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю
Храналогія судовых працэсаў над Дзмітрыем Гоптам:
![]()
“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне
![]()
Жлобін: па справе Каханоўскага і Гопты праходзіць допыт сведкаў
![]()
Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна