Дзмітрый Гаўрыс

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гасцеева Алена

Пракурор: Лябедзька Валянціна

37-гадовага трактарыста Клецкага камбікормавага завода Дзмітрыя Гаўрыса абвінавацілі па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады.

Справу разглядала старшыня суда Алена Гасцеева, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала намеснік пракурора Валянціна Лябедзька.

22 лістапада 2021 года суддзя Гасцеева вынесла менавіта такі прысуд, як і запрасіла дзяржабвінаваўца: два гады абмежавання волі без накіравання (“хатняя хімія") і кампенсацыя маральнай шкоды Вольнічу ў памеры 1500 рублёў.

2 гады “хатняй хіміі” – за адно слова

19 лістапада суд Клецкага раёна разгледзеў чарговую крымінальную справу ў абразе даволі вядомага супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС Ігара Вольніча. Гэтым разам абвінавачаным стаў 37-гадовы трактарыст Клецкага камбікормавага завода Дзмітры Гаўрыс. Справу разглядала старшыня суда Алена Гасцеева, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала намеснік пракурора Валянціна Лябедзька.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»