Дзмітрый Гарбуноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 лютага 1969
Дата затрымання: 13 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 траўня 2023
Дата вызвалення: 10 жніўня 2024
Суддзя: Аліферук Марыя
Пракурор: Крупеніч Павел
Групы: Блогеры
Дзмітрый Пятровіч Гарбуноў — блогер з Брэста, змешчаны пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.
Вядома, што Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 369 КК за каментар са словам "мудило", пакінуты ў чэрвені 2021 года пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы: пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка. А паводле ч. 1 арт. 368 КК — за каментар, пакінуты ў жніўні 2021 г. у Facebook-групе пасля таго, як Лукашэнка назваў нацыянальны беларускі сцяг "анучай": "Ты ж**а усатая, под этой тряпкой ты в должность вступал в 1994 году".
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 сакавіка 2023 года распачаўся працэс над ім. 17 сакавіка суддзя Марыя Аліферук прызначыла Дзмітрыю паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень быў этапаваны з СІЗА-7 у ПК № 8.
Вызвалены летам 2024 г.
Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі за каментары ў інтэрнэце