Дзмітрый Гапанюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1990
Дата затрымання: 9 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 траўня 2023
Дата вызвалення: 6 траўня 2024
Суддзя: Жытко Ігар
Справы: Справа карагодаў
Дзмітрый Юр'евіч Гапанюк быў затрыманы 9 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы, распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы (так званая "карагодная справа").
Дзмітрыя змясцілі пад варту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
У сярэдзіне сакавіка палітвязня перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.
Разгляд справы прызначаны на 28 сакавіка 2023 г. у судзе Пружанскага раёна. Суддзя Ігар Жытко прысудзіў палітзняволенаму 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19 траўня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе пад старшынствам Веры Філонік разглядалася апеляцыйная скарга. Прысуд пакінуты без зменаў.
Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
Выйшаў на волю ў пачатку траўня 2024 г.