Дзмітрый Елісееў

супрацоўнік БМЗ

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 верасня 1986

Дата затрымання: 22 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Дзмітрый Юр'евіч Елісееў — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 

Дзмітрыя затрымалі 22 верасня 2021 года. Мужчына праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

Дзмітрыя змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2022 Дзмітрый Елісееў выйшаў на волю з гомельскага СІЗА-3. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад.

Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.

Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да траіх фігурантаў справы "Рабочага руху"

Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы “Рабочага руху” Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?

На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»