Дзмітрый Дзямешка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 жніўня 1985

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Справы: Справа Зельцэра

Дзмітрый Дзямешка

Дзмітрый Анатольевіч Дзямешка быў затрыманы ў Навалукомлі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Дзмітрыю выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 368 КК (Абраза прэзідэнта) 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

На пачатку студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-2 у мінскі СІЗА-1.

У верасні 2022 г. палітзняволенага асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Таксама палітвязень мусіць выплаціць 100 базавых велічыняў штрафу і чатыры тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Падчас суда стала вядома, што за месяц да разгляду справы яму замянілі меру стрымання са зняволення на хатні арышт. Палітвязень быў вызвалены ў зале суда да накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Вядома, што Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 17. Неўзабаве адбыўся суд па пераводзе яго ў калонію.

Па падліках выйшаў на волю восенню 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»