Дзмітрый Дудойць

скончыў жыццё самагубствам

Дата нараджэння: 9 жніўня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 снежня 2021

Суддзя: Боландзь Сяргей

Дзмітрый Дудойць — жыхар Смаргоні, 29 кастрычніка 2021 года асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пад пастом Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

Згодна з матэрыяламі следства, Дзмітрый яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у "Аднакласніках" на старонцы Вольгі Карач "з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота: "Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…"

З 29 снежня 2021 года Дзмітрый адбываў тэрмін ў ПУАТ №43 у Магілёве.


5 студзеня 2022 года мужчына скончыў жыццё самагубствам, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння.

Пакінуў камент пад пастом Вольгі Карач - прысудзілі два гады "хіміі"

Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця. Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»