Дзмітрый Даронін
рабочы
Дата затрымання: 14 сакавіка 2011
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена

Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году затрыманы на тры гадзіны і адпушчаны. Арыштаваны 14 сакавіка 2011 году на працы. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
12 траўня 2011 году суддзя Маскоўскага раёна горада Менска Алена Шылько асудзіла яго на 3,5 года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў віцебскай калоніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаваньне.