Дзмітрый Чухноў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Млечка Андрэй

Дзмітрыя Уладзіміравіча Чухнова апазналі па фотаздымках, размешчаных у інтэрнэце і затрымалі ў кастрычніку 2023 года. Ён дырэктар прыватнага прадпрыемства. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). 

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня 2023 года пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а арышт, накладзены на кватэру і маёмасць абвінавачнага, адмяніць. Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

Яшчэ адзін суд за ўдзел у пратэсным маршы 2020 года завяршыўся ў Мінску

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня 2023 года вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачагаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»