Дзмітрый Цуркан
Дата нараджэння: 9 лістапада 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Лаўрыновіч Вольга
Цуркан Дзмітрый Уладзіміравіч асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 24 жніўня 2023 года справу разгледзела суддзя Вольга Лаўрыновіч.
15 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.