Дзмітрый Цімашэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1999
Дата затрымання: 17 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 сакавіка 2023
Суддзя: Кармановіч Сяргей
Справы: Пратэсты Гомель
Дзмітрый Андрэевіч Цімашэнка — гамяльчук, асуджаны па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэксу)
Згодна з абвінавачваннем, 15 лістапада 2020 г. на пратэстнай акцыі Цімашэнка ўдарыў па руцэ міліцыянтку Наталлю Сінкевіч, якая здымала грамадзянаў, і тэлефон выпаў з яе рук і разбіўся. На яго завялі крымінальную справу па арт. 364 Крымінальнага кодэкса — “Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС”.
19 лютага 2021 г. суд прызнаў Дзмітрыя Цімашэнку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе агульнага рэжыму. Таксама хлопцу трэба выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелай міліцыянтцы 1000 рублёў.
Пакаранне палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.
Вядома, што ў лютым 2023 г. яго змяшчалі ў ШІЗА на 20 сутак.
Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і 4 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю.
У Гомелі судзяць Дзмітрыя Цімашэнку: "Ударыў супрацоўніцу міліцыі па руцэ, у яе выпаў тэлефон"
За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук атрымаў два з паловай гады калоніі