Дзмітрый Цімафееў

блогер

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 ліпеня 1971

Дата затрымання: 17 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 3 сакавіка 2023

Суддзя: Панасенка Наталля

Групы: Блогеры

Дзмітрый Іванавіч Цімафееў — блогер з Баранавічаў, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).

Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага. Згодна з матэрыяламі справы, у чэрвені 2020 года ў сюжэце YouTube-канала 6tv.by Цімафееў, выйшаўшы з Магілёўскага абласнога суда, дзе ён абскардзіў пастановы аб арышце за нібыта ўдзел у Антыпарадзе ў Бабруйску 9 траўня, выказаў абразлівыя словы на адрас Паддубскага. Ён назваў міліцэйскага начальніка бездарам, які не ведае ПДР, і злачынцам.

З 17 чэрвеня 2021 г. адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9.

Са жніўня 2022 г. палітвязню прызначылі ўжо 60 сутак у штрафным ізалятары з надуманых прычынаў, сярод якіх — абразок і фільтр для вады на падваконні. Пры гэтым за час зняволення ў Дзмітрыя вельмі сапсавалася здароўе: пачаліся сур'ёзныя праблемы з зубамі, выявілі хранічны дыябет і грыжу.

У сярэдзіне жніўня ў Віцебску адбыўся суд па замене пакарання Цімафееву на больш жорсткае. Ініцыятарам выступіла адміністрацыя ПУАТ № 9, якая прапанавала перавесці палітвязня ў калонію за шматлікія "парушэнні". Але суд адмовіў, палічыўшы рашэнне заўчасным. 31 кастрычніка адбудзецца новы суд па замене пакарання.

16 лістапада 2022 г. адбыўся суд, паводле рашэння якога Дзмітрыя на 3 месяцы і 15 дзён перавялі ў калонію. Пасля суда быў пераведзены ў СІЗА-2, а пазней — у ПК № 3.

Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне і 3 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю.

"Я абмежаваны ў волі, але я не абмежаваны ў слове". Блогера Дзмітрыя Цімафеева пераводзяць з "хіміі" ў калонію

Суд 16 лістапада прыняў рашэнне аб узмацненні Дзмітрыю Цімафееву пакарання і змяніў абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 месяцы і 15 дзён.

Блогера асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу высокапастаўленага бабруйскага даішніка

Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Наталля Панасенка прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу блогера з Баранавічаў Дзмітрыя Цімафеева. Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага, паведамляе 6tv.by.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»