Дзмітрый Буневіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 снежня 1992
Дата затрымання: 12 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 2 гады і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 лістапада 2023
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Справы: Справа карагодаў
Дзмітрый Віктаравіч Буневіч — жыхар Брэста, фігурант "справы карагодаў", распачатай пасля акцыі 13 верасня 2020 года.
Дзмітрый знаходзіўся на волі ў статусе падазраванага па гэтай справе (па арт. 342 КК — Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 12 сакавіка 2021 г. яго затрымалі і змясцілі пад варту да прысуду. 15 сакавіка 2021 г. пакаралі 1 годам і 8 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў СІЗА-7, у лістападзе 2021 г. стала вядома, што яго перавялі ў ПК № 15.
У красавіку 2023 г. стала вядома, што Дзмітрыю прысудзілі яшчэ 5 месяцаў калоніі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года па заканчэнні тэрміну пакарання.
Дваім — калонія. У Брэсце асудзілі другую дзясятку па "справе карагодаў"
"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзясятку