Дзмітрый Буйвідовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 жніўня 1993
Дата затрымання: 23 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Целіца Лідзія
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Валер'евіч Буйвідовіч — распрацоўшчык студыі ICON GAMES, 1993 года нараджэння, быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года за тое, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў абразлівыя каментары.
Яго змясцілі ў СІЗА-1 паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Разгляд справы палітзняволенага адбыўся 16 сакавіка 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Лідзія Целіца прызнала Дзмітрыя вінаватым і асудзіла яго да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
МУС 14 красавіка 2023 г. дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".