Дзмітрый Бубенчык

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Раманюк Вольга

Пракурор: Ярашэвіч Аляксандр

6 верасня 2021 года суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы абвясціў прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Дзмітрыя Антонавіча Бубенчыка, якога вінавацілі ў абразе міліцыянта.

Справу разглядала суддзя Вольга Раманюк, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Аляксандр Ярашэвіч.

Пацярпелы міліцыянт г. Бабруйска Андрэй Комар у суд не з’яўвіўся праз занятасць па службе, прасіў разглядаць справу ў яго адсутнасць, а таксама заявіў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

У выніку суд пастанавіў пакараць Дзмітрыя Бубенчыка двума гадамі “хатняй хіміі”.

Два гады "хатняй хіміі" – за фразу "яшчэ адна гніда Лукашызма"

6 верасня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы абвясціў прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Дзмітрыя Бубенчыка, якога вінавацілі ў абразе міліцыянта.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»