Дзмітрый Богуш
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1972
Дата затрымання: 11 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 лістапада 2023
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Сімахіна Любоў
Групы: Бізнесмены
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзмітрый Міхайлавіч Богуш 18 гадоў працаваў у банкаўскай сферы, быў намеснікам старшыні праўлення ААТ «Тэхнабанк». Пасля заняўся бізнесам — пабудаваў ветрапаркі на дзвюх пляцоўках у Гродзенскай вобласці.
У снежні 2022 года 50-гадовага Богуша затрымалі па артыкуле аб «распальванні варожасці» — ён нібыта пісаў у сацсетках каментары з пагрозамі ў адрас Лукашэнкі і сілавікоў.
Па словах Богуша, публічна выказацца ў сацсетках яго падштурхнулі фотаздымкі са збітымі маладымі людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года.
Бізнэсмэн распавёў, што пасля выдаліў свае пасты, аднак адмовіўся з'ехаць з Беларусі, хаця яму на гэта «празрыста намякалі» знаёмыя.
Затрымлівалі яго дома супрацоўнікі ГУБАЗіКа і збівалі патэльняй. У красавіку 2023 года даў "пакаяльнае інтэрв'ю" прапагандыстам, але нягледзячы на гэта, яго пачалі судзіць па цяжкіх артыкулах.
"Ён распавядаў, што адразу не разумеў, чым яго збіваюць, а потым убачыў, што яго ж патэльняй!" — узгадвае былы сукамернік Дзмітрыя.
4 жніўня 2023 г. справу Дзмітрыя разгледзела ў Мінскім гарадскім судзе Любоў Сімахіна. Яго судзілі па арт. 130 ч. 2 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 367 ч. 1 (паклеп на Лукашэнку). Вынік суда — 4 гады калоніі.
На 20 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае, старшыня судовай калегіі Максім Філатаў. Па апеляцыі Дзмітрыю скарацілі тэрмін на паўгады.
Прысуд набыў моц і Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне. 8 лістапада 2023 г. яго перавялі з СІЗА-1 у ПК № 1.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
3 лістапада 2023 г унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Выйшаў на волю па памілаванні 4 верасня 2024 г.