Дзмітрый Бераснеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 2002
Дата затрымання: 29 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 студзеня 2024
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Дзмітрый Сяргеевіч Бераснеў родам са Жлобіна. Працаваў слесарам у "Жлобінаўтатранс". На "пакаяльным відэа" 20-гадовы Дзмітрый Бераснёў кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, выкрыкваў лозунгі і ўцякаў ад міліцыянтаў.
Яго асудзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 29 жніўня 2022 года ў судзе Жлобінскага раёна хлопцу прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Гомельскі абласны суд 26 кастрычніка 2022 г. разглядаў апеляцыйную скаргу палітвязня на прысуд.
Дзмітрый адбываў тэрмін у ПК № 17.