Дзмітрый Багачэнка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 траўня 1978

Дата затрымання: 28 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 кастрычніка 2024

Суддзя: Царук Руслан

Групы: Бізнесмены, Юрысты і адвакаты

Дзмітрый Уладзіміравіч Багачэнка — юрыст-прадпрымальнік. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Гомельскі абласны суд 23 траўня 2023 года прызнаў 45-гадовага прадпрымальніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 27 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-3. Цяпер, хутчэй за ўсё, адбывае пакаранне ў ПК-1

22 жніўня 2023 года разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя, прысуд набыў моц. 

30 студзеня 2024 г. адбыўся новы суд над Дзмітрыем, яго авінавачвалі ў паклёпе. Прысуд невядомы.

17 красавіка 2024 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Алег Харошка.

Утрымліваўся ў СІЗА-3.

Выйшаў на волю напрыканцы кастрычніка 2024 г.

За каментары ў сацыяльных сетках у Гомелі асудзілі юрыста

Гомельскі абласны суд 23 траўня 2023 года завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»