Дзмітрый Бабок
Былы палітвязень
Дата затрымання: 10 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 чэрвеня 2022
Суддзя: Карцінін Павел
Дзмітрый Уладзіміравіч Бабок — жыхар Бабруйска, асуджаны на адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
У Дзмітрыя двое дзяцей, ён пазбаўлены бацькоўскіх правоў і выплачвае аліменты. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда 10 чэрвеня 2021 пасля абвяшчэння прысуду і змясцілі ў СІЗА-5.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, у чэрвені 2022 года Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне.
1,5 года “хіміі” і зламаныя рэбры за абразу Лукашэнкі. Як беларусаў судзілі за абразы прадстаўнікоў улады на гэтым тыдні