Дзмітрый Анчукоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 снежня 1987
Дата затрымання: 27 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 студзеня 2023
Дата вызвалення: 20 лютага 2024
Суддзя: Горбач Наталля
Справы: Пратэсты Гродна
Дзмітрыя Сяргеевіча Анчукова абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу).
Суд Ленінскага раёна Гродна 19 лістапада 2022 года пастанавіў прызнаць яго вінаватым у апаганенні будынкаў і іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі і малюнкамі і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.
З 27 студзеня 2023 года Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №7.
Згодна з падлікамі, вызвалены зімой 2024 г.
Гарадзенцу прысудзілі год “хіміі” за чатыры пратэсныя надпісы