Дзмітрый Абрамук
Дата нараджэння: 18 лютага 1990
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год, 1 месяц і 16 дней
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Месца зняволення: ПК № 1

Дзмітрый Міхайлавіч Абрамук — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па гэтай крымінальнай справе. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Дзмітрый Абрамук атрымаў 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №9.
17 чэрвеня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Брэган разгледзеў другую справу ў дачыненні да палітвязня. Дзяржабвінаваўца Ціхановіч агучыла версію абвінавачвання: нецвярозы Абрамук Дзмітрый патэлефанаваў у міліцыю на лінію 102 і абразіў Лукашэнку, чым здзейсніў злачынства па ч.1 арт. 368 КК. Дзяржабвінавачанне запрасіла для мужчыны два гады абмежавання волі. З улікам неадбытага пакарання, шляхам складання прызначыць тры гады "хіміі". Прысуд суддзі цалкам супаў з запытаным бокам абвінавачвання.
У сярэдзіне снежня 2021 праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што Дзмітрыя змясцілі ў штрафны ізалятар, які знаходзіцца ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкама. На Дзмітрыя склалі адразу чатыры рапарты за тое, што ён адмовіўся ад прыбірання туалету, на ПГД быў з тэлефонам, за тумбачкай адміністрацыя нібыта знайшла волас пасля прыбірання і палічыла, быццам ён не прыбіраў зусім, і за тое, што лаяўся матам. Акрамя гэтага, па словах яго суседзяў, асабіста начальнік ПУАТ-9 папрасіў начальніка ІЧУ складаць рапарты на Абрамука за парушэнне правілаў парадку менавіта ў ІЧУ. Такая практыка робіцца, каб паспрабаваць узмацніць пакаранне для вязняў. За снежань-студзень Дзмітрый правёў у ШІЗА 40 сутак.
Пасля вяртання на "хімію" пры паходзе ў краму Абрамук пакінуў ПУАТ. Праз тры дні ён быў затрыманы і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2.
Над ім чакаўся суд па змене пакарання: з "хіміі" на калонію. На пачатку лютага 2022 стала вядома, што суд быў адкладзены, а сам Дзмітрый вярнуўся з СІЗА-2 у ПУАТ №9. 14 лютага 2022 суд вырашыў не змяняць Дзмітрыю рэжым адбывання пакарання.
17 лютага 2022 над Дзмітрыем Абрамуком адбыўся суд па ўзмацненні пакарання за парушэнні рэжыму ПУАТ. Палітвязню замянілі тры гады "хіміі" на 1 год, 1 месяц і 16 дзён калоніі. Акрамя гэтага, адміністрацыя віцебскага СІЗА-2 пакарала Абрамука 10 суткамі ШІЗА за адмову прыбіраць туалеты. Агулам ён правёў у ШІЗА 70 сутак.
У сярэдзіне красавіка 2022 стала вядома, што Дзмітрый быў этапаваны ў наваполацкую калонію № 1. У студзені 2023 г. стала вядома, што палітвязня змясцілі ў ПКТ.
![]()
Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзясятку" па "справе карагодаў"
![]()
"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку