Дзяніс Зубрыцкі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Пракурор: Клішын Уладзімір

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Справы: Пратэсты Гродна

Дзяніса Зубрыцкага абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства, які прайшоў у Гродна 6 верасня мінулага года. У фігуранта на ўтрыманні знаходзіцца трое малалетніх дзяцей.

Справу разглядаў суддзя Віталь Лабацкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын.

Дзяніса Зубрыцкага затрымалі 1 кастрычніка, а праз тыдзень у дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад вартай. Мужчына ўтрымліваўся да суда  ў гарадзенскай турме.

У самым пачатку судовага следства пракурор падаў суду дакументы ад аўтобуснага парку і тралейбуснага ўпраўлення аб тым, што прычыненая шкода (71 рубель 69 капеек) арганізацыям кампенсаваная.

Прадстаўнік абвінавачання пракурор Уладзімір Клішын запрасіў 13 снежня для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такое пакаранне і вынес Дзянісу Зубрыцкаму суддзя Лабацкі.

Гарадзенца Дзяніса Зубрыцкага асудзілі за ўдзел у Маршы адзінства на два гады "хіміі"

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 13 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага кіроўцы Дзяніса Зубрыцкага, абвінавачанага ва ўдзеле ў Маршы адзінства, які прайшоў у Гродна 6 верасня мінулага года. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабацкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»