Дзяніс Заянчэўскі
Былы палітвязень
Дата затрымання: 22 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 6 снежня 2023
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Міхайлавіч Заянчэўскі - жыхар Мінска, абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры ў групе людзей зрабіў інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Паводле абвінавачвання, група людзей, у складзе якой былі Заянчэўскі, а таксама Максім Таццянок, з 20 на 21 лістапада 2020 года на завулку Полацкім у раёне Інстытута культуры ўстанавіла пудзіла з фотаздымкамі чыноўнікаў і супрацоўніка МУС і тым самым выказала грэбаванне да грамадства, а таксама наўмысна і з асаблівым цынізмам прынізіла гонар і годнасць службовых асоб. Такія дзеянні былі кваліфікаваныя следчымі як злоснае хуліганства. Дзяніс быў затрыманы 22 лістапада і да суда знаходзіўся пад вартай.
26 лютага 2021 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска Аляксандр Рудэнка прысудзіў яму 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываў пакаранне ў ПУАТ-24.
Выйшаў на волю 6 снежня 2023 г.
Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова