Дзяніс Вяткін

Дата нараджэння: 9 красавіка 1989

Дата затрымання: 8 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емяльянчанка Вольга

Дзяніс Вячаслававіч Вяткін быў затрыманы на пачатку чэрвеня 2022 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. На мужчыну завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.

9 верасня 2022 г. у судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Палітвязню паставілі ў віну ўдзел у адным Маршы 2020 года: мужчыну знайшлі па фота, дзе ён стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. На судзе Дзяніс віну прызнаў цалкам. Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала Дзяніса вінаватым і прысудзіла яму два з паловай гады "хатняй хіміі". Таксама суд пастанавіў знішчыць нацыянальны сцяг і налепку (што на ёй намалявана, не ўдакладняецца).

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»