Дзяніс Стасевіч

Дата нараджэння: 4 ліпеня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лубнік Вольга, Мельнік Яўгенія

Пракурор: Гузарэвіч Ілля

Дзяніса Уладзіміравіча Стасевіча вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Вольга Лубнік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Ілля Гузарэвіч. Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч, на пасяджэнне ён не з’явіўся, прасіў праводзіць працэс без яго.

У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 17 лістапада 2021 года вынеслі прысуд. У выніку суддзя Вольга Лубнік прызнала Дзяніса Стасевіча вінаватым і па арт. 369 КК прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, канфіскаваць тэлефон у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства, а таксама спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

У судзе Пінскага раёна і Пінска 5 снежня 2022 года за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) Дзяніс ужо другі раз быў асуджаны па гэтым артыкуле. У гэты раз справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік. З улікам неадбытага пакарання суд пастанавіў прызначыць Дзянісу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пінск: 2 гады "хатняй хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі за каментар у "Аднакласніках"

Жыхара Пінска за абразу прадстаўніка ўлады асудзілі да "хатняй хіміі" ў другі раз

У судзе Пінскага раёна і Пінска 5 снежня за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) быў асуджаны мясцовы 35-гадовы жыхар Дзяніс Стасевіч. Гэта другі прысуд, які вынеслі па гэтым артыкуле Дзянісу.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»