Дзяніс Сасункевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 ліпеня 1992
Дата затрымання: 25 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 сакавіка 2024
Суддзя: Чарапанава Святлана
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Дзяніс Мікалаевіч Сасункевіч — фізік, з Мінска, быў асуджаны 4 ліпеня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК да двух гадоў калоніі. Падставай паслужыла тое, што Дзяніс 28 лютага 2022 сфатаграфаваў у цэнтры Мінска расійскую вайсковую тэхніку з апазнавальным знакам "V" і адправіў здымак у "экстрэмісцкі польскі" Telegram-канал.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.
Выйшаў на волю напрыканцы сакавіка 2024 г.
"Спужаўся вайны". Палітвязень з жоўтай біркай распавёў сваю гісторыю на дзяржаўным тэлебачанні