Дзяніс Пырх

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 верасня 1977

Дата затрымання: 23 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 лістапада 2024

Суддзя: Кацуба Марына

Справы: Справа Зельцэра

Дзяніс Георгіевіч Пырх быў асуджаны 28 лістапада 2022 г. у судзе Рэчыцы і Рэчыцкага раёну паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу за каментары па справе Зельцэра. Суд праходзіў 16 лістапада і 28 лістапада 2022 г. Быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адбываў тэрмін у ПК № 22.

Выйшаў на волю восенню 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»