Дзяніс Пяцько

Дата нараджэння: 10 лютага 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Каваленка Людміла

Пракурор: Лаўданскі Максім

Дзянісу Пяцько 34 гады. У Верхнядзвінску мужчына займаўся рамесніцтвам. Напрыканцы кастрычніка 2021 года мужчыну затрымаў ГУБАЗіК. Мужчыне прад'явілі абвінавачванні адразу па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Падрабязнасцяў з залы суда няма. Вядома толькі, што ў выніку суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў Дзяніса Пяцько вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 368 і арт. 369, прысудзіўшы 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Судовае пасяджэнне 23 лютага ўзначальвала суддзя Людміла Каваленка.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Рамесніку з Верхнядзвінска прысудзілі 2,5 гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі, супрацоўніка пракуратуры, ваенных і журналістаў

Стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Дзяніса Пяцько, якую 23 лютага разглядаў суд Верхнядзвінскага раёна.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»