Дзяніс Нядбайнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 лістапада 1997
Дата затрымання: 3 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Аляксандравіч Нядбайнік знаходзіўся ў СІЗА-1, абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
9 жніўня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня асудзіла Дзяніса паводле ч. 1 арт. 342 КК на 2,5 гады "хатняй хіміі".
Яго вызвалілі ў зале суда.
1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.