Дзяніс Марусевіч
спартсмен з Брэста
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1995
Дата затрымання: 11 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-7

Дзяніс Марусевіч – 25-гадовы спартсмен з Брэста. Ён майстар спорту па каратэ, рукапашным баі і армейскім рукапашным баі, быў членам нацыянальнай зборнай па каратэ. Да 13 ліпеня 2020 года служыў па кантракце ў 38-ай Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.
Быў затрыманы 11 верасня ў межах крымінальнай справе аб масавых беспарадках 10 жніўня. Дзянісу інкрымінуецца тое, што ён нібыта кідаў кавалкі асфальту з натоўпу пратэстоўцаў у сілавікоў і нібыта замахнуўся нагой на міліцэйскую машыну. Праз некалькі тыдняў пасля затрымання быў праведзены ператрус, але нічога канфіскавана не было.
Мрусевічу прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста.
![]()
«Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?