Дзяніс Малей

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 красавіка 1986

Дата затрымання: 15 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 красавіка 2022

Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2024

Суддзя: Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Дзяніс Часлававіч Малей быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

З 8 красавіка 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9. Вядома, што да суда, які адбыўся ў снежні 2021 года, Дзяніс тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку кастрычніка 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»