Дзяніс Ляхар

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1991

Дата затрымання: 9 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Фёдарава Марына

Пракурор: Маліко Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Дзяніс Рыгоравіч Ляхар быў затрыманы 9 верасня 2021 года.

Дзянісу прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і змясцілі ў СІЗА.

30 лістапада 2021 у судзе Савецкага раёна адбыўся разгляд справы. Марына Фёдарава асудзіла Дзяніса да трох гадоў "хіміі".

Вядома, што Дзяніс знаходзіцца за межамі Беларусі.

Да трох гадоў "хіміі" асудзілі палітвязня за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў

У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30-гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту, у якой ён прыняў удзел, і змясцілі пад варту. Сёння палітвязень быў вызвалены ў залі суда. Судзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў "хіміі". Дзяржабвінавачванне па справе падтрымліваў памочнік пракурора Маліко.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»