Дзяніс Лебядзеўскі
Дата нараджэння: 4 траўня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Клімовіч Ігар
Справы: Пратэсты Пінск
Лебядзеўскі Дзяніс Васільевіч быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 9 і 10 верасня 2024 года разглядаў суддзя Ігар Клімовіч. Прысуд невядомы.
Верагодна, яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Прысуд невядомы.
19 лістапада 2024 года Брэсцкі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сянько Мікалай.
21 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.